Гэта нармальна, калі кіраўнік буйной міжнароднай арганізацыя мае магчымасць ездзіць на надзейным нармальным ато. Але ў свеце заўсёды знайдуцца такія людзі, якія праз бярвенне ў сваіх вачах вышукваюць сучкі ў вернікаў, асабліва, у іх святарства. І нават такі нармальны факт у вуснах зласліўцаў ператвараецца ў цяжкі смяротны грэх.

Фота, зробленыя падчас візіту патрыярха Алексія на Украіну, добра дэманструюць наколькі легкавернай і сляпой бывае прага асуджэння.

Дзе толькі не каментаваліся гэтыя фота: маўляў, вунь якія дарагі аўтамабіль мае патрыярх. А вось той жа аўтамабіль з іншага ракурсу:

Унізе нумара праглядаецца надпіс: “ОСКАР-Одесса” і далей адрас аўтасалона.

Трэба сказаць, што арэнда аўто, ці просьба да багатых вернікаў пазычыць аўтамабіль – звычайная практыка падчас візітаў іерархаў РПЦ у далёкія рэгіёны.

Што тычыцца службовых аўто Маскоўскай патрыярхіі, на якіх ездзіць патрыярх, то іх два: стары BMW, падораны нямецкай фірмай, і старадаўні “ЗИЛ”. За патрыярхам “зарэзервавана” 2 аўто на выпадак, калі адно з іх заламаецца.

onmounty.livejournal.com