На сядзібе БНФ можна падпісацца пад паручальніцтвам за вядомага гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута.


Мы зьбіраем подпісы пад хадайніцтвамі ў пракуратуру аб зьмяненьні зьняволеным меры стрыманьня і вызваленьні вязьняў з-пад варты да суду. Працэдура вызваленьня праз паручальніцтва прадугледжаная беларускім заканадаўствам. Яна зьяўляецца абсалютна легальным і моцным спосабам выразіць вашую асабістую салідарнасьць з кожным з вязьняў і паспрыяць яго хутчэйшаму вяртаньню на волю. Наяўнасьць вялікай колькасьці людзей, якія паручаюцца за зьняволеных дасьць выразны сыгнал і Беларусі і міжнароднай супольнасьці аб стаўленьні беларускага грамадзтва да рэпрэсіяў. Падпісваць хадайніцтва, якія потым будуць перадавацца намі ў пракуратуру, вы зможаце ў цэнтральным офісе Партыі БНФ (г. Менск, пр. Машэрава 8) і ва ўсіх рэгіянальных офісах.

Падпісаць хадайніцтва, якія потым будуць перададзеныя партыяй у пракуратуру, вы зможаце ў штаб-кватэры Партыі БНФ (г. Менск, пр. Машэрава, 8), ці праз рэгіянальныя кантакты.

Нагадаем, што Андрэю Пачобуту падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы. Цяпер журналіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Кастрычніцкага РУУС Гродна, куды быў змешчаны на трое сутак «парушэнне падпіскі аб нявыездзе», якую журналіст адмовіўся падпісваць. Журналіст абвінавачваецца па артыкуле «Абраза Прэзідэнта РБ». Улады знайшлі «абразлівыя» моманты ў шэрагу публікацый у «Газеце выборчай», на партале «Беларускі партызан» і на ўласным блогу Андрэя Пачобута. Таксама распачатыя следчыя дзеянні па артыкуле «Паклёп на Прэзідэнта РБ».

narodny.org