Першы незалежны тэлеканал «Белсат» падрыхтаваў адмысловую праграму да 25-ай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.


26 красавіка а 18:25 глядзіце дакументальны фільм «Дарога ў пекла. Атрута» з цыклу «Невядомая Беларусь».Стужку зняў для «Белсату» Павал Шаўчук. Атрута – гэта радыеактыўныя элементы, якія забрудзілі тэрыторыю Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі. Прайшло 25 гадоў, але яны не зніклі. Наадварот, у выніку неэфектыўнае палітыкі атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму так адбываецца? Хто адказны за такое становішча? Ці змогуць нашыя дзеці пазбегчы атрутнага ўплыву забруджання? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя?

Паўтор фільму 27 красавіка а 16:30.

<iframe title=»YouTube video player» width=»480″ height=»390″ src=»http://www.youtube.com/embed/NNHFtsRLde8″ frameborder=»0″ allowfullscreen></iframe>

Прэм’ера дакументальнага фільму польскіх кінематаграфістаў «Чарнобыльскія званы». Стужка адкрывае шматлікія таямніцы Чарнобыльскай катастрофы і адказвае на пытанні, якія раней не мелі адказаў. Прэм’ера 26 красавіка а 21:40, паўтор 27 красавіка а 10:35 і а 15:05.

27 красавіка на «Белсаце» рэпартаж «Чарнобыльскі шлях прафесара Бандажэўскага» з цыклу «Без рэтушы». Рэпартаж распавядае пра Юрыя Бандажэўскага – чалавека, які не баіцца казаць праўду пра Чарнобыльскую трагедыю і яе наступствы для здароўя людзей. У 1990-я гг. ён быў рэктарам Гомельскага медычнага інстытуту і даследаваў уплыў малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. У 2001 г. невыгоднага навукоўца асудзілі паводле абвінавачвання ў атрыманні хабару. Яго прызналі вязнем сумлення, а пасля амністыі 2005 г. навуковец выйшаў на волю і мусіў з’ехаць з Беларусі. Рэпартаж аб прафесары Бандажэўскім на тэлеканале «Белсат» 27 красавіка а 21:25, паўтор 28 красавіка аб 11:10.

<iframe title=»YouTube video player» width=»480″ height=»390″ src=»http://www.youtube.com/embed/X6B0B_nJMBE» frameborder=»0″ allowfullscreen></iframe>

belsat.eu