Самы жалезабетонны аргумент супраць вонкавых санкцыяў: сама РБ ужо наклала на сябе дастаткова крутыя санкцыі сваёй ўльтраспажывецкай і антыінтэлектуальнай эанамічнай палітыкай, а гэта яшчэ толькі пачатак. Думаю, што нас чакае яшчэ доўгая чарада эканамічна абсурдных рашэнняў, стратных і неэфектыўных (для грамадства, а не для іх ініцыятараў) праектаў, кіданні ў бакі і няўхільны рост эканамічнага паралюшу. Ніякі вонкавы шкоднік не здолее нашкодзіць РБ так моцна, як яна гэта робіць у эпілептычным прыпадку сама.

Таму санкцыі – абсурдныя і негуманныя.

Раю МЗС і ўсім датычным да вонкавай палітыкі ўзяць гэты аргумент на ўзбраенне. Будзе працаваць, запэўніваю вас.

gorliwy-litwin.livejournal.com