Прыгожыя жанчыны, пляжы, мора, шыкоўныя машыны – такія вобразы можна было пабачыць на карцінах польскага мастака Марэка Акрассы, персанальная выстава якога адкрылася ў Гродне. (…)

Ужо ў 5 раз гродзенцы могуць пабачыць карціны польскіх мастакоў. Выстава арганізаваная ў межах супрацоўніцтва Гродзенскай выставачнай залі і Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце, якое пачалося 4 гады таму. Спачатку прэзентавалі ў Гродна працы прафесараў польскай мастацкай акадэміі, а зараз прыйшоў час на маладзейшае пакаленне.

Выставу можна наведаць да 24 траўня ў Гродзенскай выставачнай залі на вул. Ажэшка.

Падрабязьней чытайце ТУТ.