Пасля кансервацыі і частковай рэстаўрацыі руінаў замку ў Наваградку, там можа з’явіцца невялікі музей.

Замак не зменіць свайго знешняга выгляду ў значнай ступені: гэта далей будуць закансерваваныя ахоўваемыя дзяржавай руіны. Магчыма, асноўная вежа будзе дабудаваная, накрытая дахам і менавіта ў ёй размесціцца музей.

На навукова-даследчыя і праектныя працы, а таксама кансервацыю руін з дзяржаўнага і мясцовага бюджэтаў плануецца выдзеліць агулам каля 5 мільярдаў рублёў. Дзякуючы латэрэі “Скарбніца” ужо было сабрана больш за 100 мільёнаў рублёў. Сродкі на кансервацыю вежаў былі атрыманыя таксама з канцэрту “Песняроў”, які адбыўся ў межах акцыі “Захаваем Наваградскі замак разам”.

Працы ў Наваградскім замку будуць праводзіцца ў межах праграмы “Замкі Беларусі”, на рэалізацыю якой плануецца накіраваць агулам каля 180 мільярдаў рублёў. У праграму ўвайшлі ўсе восем замкаў, якія ёсць на Гарадзеншчыне. Працы ў замку плануецца скончыць да 2015 года.
Лёша Шота, t-styl.info