Паэтычны зборнік “Эстэтыка маўчання” беларускага паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, аднаго з пераможцаў конкурсу на найлепшы рукапіс другой кнігі, абвешчанага сёлета Саюзам беларускіх пісьменнікаў, вышаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”.

Паэтычны зборнік склалі вершы апошніх гадоў і паэма “Новае неба”.

З анатацыі да кнігі:


Першы зборнік паэзіі Алеся Дуброўскага-Сарочанкава –  “Паміж небам і багнаю” –  выйшаў у 1997 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса “Маладосць””. Новая кніга адрозніваецца шырынёй дыяпазону інтанацый: ад іроніі (раздзел “Пародыі без арыгіналаў”) да філасофска-багаслоўскай сур’ёзнасці (лірычная паэма “Новае неба”). Пры гэтым праз усю кнігу праходзіць адзін матыў –  Слова і маўчанне…

Пра аўтара:


Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў (Алесь Уладзіміравіч Дуброўскі) нарадзіўся 18 лістапада 1976 г.

Скончыў філалалігчны факультэт БДУ, магістратуру і аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры, а таксама Тэалагічны інстытут Саюза хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Друкуецца з 1992 года.

Прэсавая служба СБП