Пад  такой назвай у інтэрнэце з’явіўся сайт з электроннай калекцыяй старых фотаздымкаў Ваўкавыска.

Як паведамляецца на сайце, дадзены праект створаны для размяшчэння старых фотаздымкаў Ваўкавыска, якія ўжо сталі гісторыяй.

Адміністратар сайта Віктар Войтчук, з’яўляецца ўладальнікам самай вялікай калекцыі старых фатаздымкаў Ваўкавышчыны.

Калі ў кагосці ёсць жаданне папоўніць калекцыю, то ён можа даслаць  здымкі Ваўкавыска (старэйшыя за 30 год) і яго ваколіц на адрас vojczuk@rambler.ru