Старшыня ўправы БГКТ у Польшчы атрымаў віншаваньні з 75-м юбілеям.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню ўправы Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага з 75-годзьдзем, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Ваша імкненьне быць беларусам і за межамі сваёй Айчыны заслугоўвае самай глыбокай павагі. Перакананы, што вашы намаганьні і ў далейшым будуць накіраваныя на высакародныя мэты, — адзначыў ён. — Рэспубліка Беларусь зробіць усё, каб беларусы замежжа адчувалі любоў і падтрымку Радзімы», – напісаў Лукашэнка.

Сам жа юбілят пра віншаваньне пакуль нічога ня ведае. Пра віншаваньне ад Лукашэнкі ён даведаўся ад нашай рэдакцыі.

кр/ БелТА