Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў і Вілейскі краязнаўчы музей запрашаюць наведаць выставу старых фотаздымкаў “Вілейшчына: падарожжа ў мінулае”.

Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў і Вілейскі краязнаўчы музей запрашаюць наведаць выставу старых фотаздымкаў “Вілейшчына: падарожжа ў мінулае”.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 28 красавіка а 19-й у Выставачнай залі ім. Н. Сілівановіча (пл. Свабоды, 1). Пад час імпрэзы будзе расповед пра сабраныя фотаздымкі, агучаны краязнаўчыя навіны Вілейшчыны, гучаць беларуская этнічная музыка.
 

Выстава будзе праходзіць з 28 красавіка да 27 траўня. У дзень закрыцця наведвальнікаў чакае цікавая лекцыя па гісторыі.