Былы жыхар Рэчыцы, які зараз жыве ў Ізраілі і працуе гісторыкам Ерусалімскага ўнівэрсытэта, Альбэрт Кагановіч выдаў цікавае дасьледаваньне: «Рэчыца. Гісторыя габрэйскага мястэчка паўднёва-ўсходняй Беларусі». Гэта ня толькі грунтоўны гістарычны агляд ад старадаўніх часоў да нашых дзён, але і дзясяткі фотаграфій і дакумэнтаў. Больш падрабязную інфармацыю пра кнігу гл. ТУТ.