Прыём асоб для атрымання пасляўніверсітэц­кай адукацыі незалежна ад падпарадкаванасці ўстановы адукацыі, а таксама навуковай спецыяльнасці, па якой рэалізуюцца адпаведныя адукацыйныя праграмы, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Палажэннем аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Ука­зам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2011 № 561.

Асобы, якія паступаюць у аспірантуру (ад’юнктуру), павінны мець:
вышэйшую адукацыю, за выключэннем вышэйшай адукацыі I ступені;
схільнасць да навуковых даследаванняў, што пацвярджаецца навуковымі публікацыямі, удзелам у навукова-даследчых і інавацыйных праектах, канферэнцыях або іншымі матэрыяламі;
рэкамендацыю вучонага савета (савета) уста­новы вышэйшай адукацыі або факультэта гэтай установы (для тых, хто паступае ў год заканчэння навучання ў дадзенай установе) або вопыт практычнай работы не меншы за два гады на па­садах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі.
Тыя, хто паступае ў аспірантуру для атрымання навуковай кваліфікацыі «Даследчык» у дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі, павінны здаць кандыдацкія экзамены і залікі па агульна­адукацыйных дысцыплінах да паступлення ў аспірантуру.
Для тых, хто паступае ў аспірантуру для навучання ў завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме суіскальніцтва, вопыт практычнай работы не меншы за два гады на пасадах, якія патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі, з’яўляецца абавязковым.
Для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі I ступені па спецыяльнасцях педагагічнай галіны навукі прымаюцца асобы, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і стаж працы ў сферы адукацыі ў якасці спецыяліста з вышэйшай адукацыяй не меншы за два гады.
Дапускаецца паступленне ў аспірантуру асоб, спецыяльнасць (спецыялізацыя) вышэйшай адукацыі якіх не адпавядае галіне навукі, па спецыяльнасці якой плануецца іх навучанне ў аспірантуры. У працэсе навучання дадзеныя асобы павінны таксама здаць экзамен у аб’ёме агульнаадукацыйнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці (спецыялізацыі), якая супадае са спецыяльнасцю ў аспірантуры або блізкая да яе.
асобы, якія паступаюць у аспірантуру, падаюць на імя рэктара заяву, да якой прыкладаюць дакументы ў адпаведнасці з пералікам, што вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Дакумент, які сведчыць асобу, і арыгіналы дакументаў аб адукацыі прад’яўляюцца пры паступленні ў аспірантуру асабіста.
Прыёмная камісія разглядае прадстаўленыя дакументы, праводзіць сумоўе з тымі, хто паступае для навучання ў аспірантуры, дактарантуры, і прымае заключэнне прыёмнай камісіі, аформленае ў выглядзе выпiскi з пратакола пасяджэння, у якім:
пры паступленні ў аспірантуру (ад’юнктуру) – даецца характарыстыка навуковага ўзроўню апублікаваных работ (навуковага рэферата), схільнасці кандыдата да навукова-даследчай працы, змяшчаецца прапанова аб допуску да ўдзелу ў конкурсе і ўступнага экзамену (пры паступленні для навучання ў дзённай або завочнай форме) альбо заключэнне аб актуальнасці тэматыкі і допуску да ўдзелу ў конкурсе (пры паступленні для навучання ў форме суіскальніцтва), выносіцца рэкамендацыя па кандыдатурах меркаваных навуковых кіраўнікоў.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай або завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны экзамен па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме вучэбнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. Для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва здача ўступнага экзамену не патрабуецца.
Ад здачы ўступнага экзамену па спецыяльнай дысцыпліне з выстаўленнем адзнакi «10» вызваляюцца лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, альбо лаўрэаты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, альбо лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў навуковых работ па дысцыплінах, якія адпавядаюць профілю абранай спецыяльнасці.

Пералік спецыяльнасцяў,
па якіх плануецца прыём У 2012 г.:
дзённая форма навучання:
механіка-матэматычны факультэт
01.01.01 Рэчыўны, комплексны і функцыянальны аналіз*
01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
01.01.04 Геаметрыя і тапалогія
01.01.06 Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
01.02.04 Механіка дэфармаванага цвёрдага цела
01.02.08 Біямеханіка
факультэт прыкладной матэматыкі і інфар­матыкі
01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
01.01.05 Тэорыя верагоднасцяў і матэматычная статыстыка
01.01.09 Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка
05.13.18 Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
08.00.13 Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі
фізічны факультэт
01.04.02 Тэарэтычная фізіка
01.04.10 Фізіка паўправаднікоў
01.04.16 Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц
13.00.02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)
03.01.02 Біяфізіка
факультэт радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій
01.04.03 Радыёфізіка
01.04.04 Фізічная электроніка
05.13.01 Сістэмны аналіз, кіраванне і апрацоўка інфармацыі (па галінах)
05.13.19 Метады і сістэмы абароны інфармацыі, інфармацыйная бяспека
хімічны факультэт
02.00.01 Неарганічная хімія
02.00.02 Аналітычная хімія
02.00.03 Арганічная хімія
02.00.04 Фізічная хімія
02.00.06 Высокамалекулярныя злучэнні
02.00.09 Хімія высокіх энергій
біялагічны факультэт
03.01.03 Малекулярная біялогія
03.01.04 Біяхімія
03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін
03.01.06 Біятэхналогія (у тым ліку біянанатэхналогіі)
03.01.07 Малекулярная генетыка
03.02.07 Генетыка
03.02.08 Экалогія (па галінах)
гістарычны факультэт
07.00.02 Айчынная гісторыя
07.00.03 Усеагульная гісторыя (адпаведнага перыяду)
07.00.06 Археалогія
07.00.07 Этнаграфія, этналогія і антрапалогія
07.00.09 Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
24.00.03 Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў
эканамічны факультэт
08.00.01 Эканамічная тэорыя
08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (па галінах і сферах дзейнасці)
08.00.13 Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі
факультэт міжнародных адносін
10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, тыпала­гічнае і супастаўляльнае мовазнаўства
10.02.22 Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (усходнія мовы)
10.02.19 Тэорыя мовы
07.00.15 Гісторыя міжнародных адносін і знешняй палітыкі
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпры­мальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
12.00.10 Міжнароднае права; еўрапейскае права
08.00.14 Сусветная эканоміка
факультэт філасофіі і сацыяльных
навук
09.00.11 Сацыяльная філасофія
09.00.03 Гісторыя філасофіі
19.00.01 Агульная псіхалогія, псіхалогія асобы, гісторыя псіхалогіі
19.00.05 Сацыяльная псіхалогія
22.00.01 Тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі
22.00.08 Сацыялогія кіравання
філалагічны факультэт
10.01.01 Беларуская літаратура
10.01.02 Руская літаратура
10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)
10.01.09 Фалькларыстыка
10.02.01 Беларуская мова
10.02.19 Тэорыя мовы
кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі
10.02.19 Тэорыя мовы
інстытут журналістыкі
10.01.10 Журналістыка
юрыдычны факультэт
12.00.01 Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве
12.00.02 Канстытуцыйнае права; муніцыпаль­нае права
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпры­мальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
12.00.05 Працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння
12.00.06 Прыродарэсурснае права; аграрнае права; экалагічнае права
12.00.09 Крымінальны працэс, крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць
12.00.14 Адміністрацыйнае права, фінансавае права; інфармацыйнае права
12.00.15 Грамадзянскі працэс; арбітражны працэс*
23.00.01 Тэорыя і філасофія палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі
23.00.02 Палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі
23.00.04 Палітычныя праблемы міжнародных адносін, глабальнага і рэгіянальнага развіцця*
кафедра фізічнага выхавання і спорту
13.00.04 Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры*
гуманітарны факультэт
24.00.01 Тэорыя і гісторыя культуры
геаграфічны факультэт
25.00.23 Фізічная геаграфія і біягеаграфія, геаграфія глебаў і геахімія ландшафтаў
25.00.25 Геамарфалогія і эвалюцыйная геаграфія
25.00.33 Картаграфія
25.00.36 Геаэкалогія (па галінах)*
*Мэтавыя месцы

завочная форма навучання:
фізічны факультэт
01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану*
05.11.07 Аптычныя і оптыка-электронныя прыборы і комплексы
хімічны факультэт
02.00.03 Арганічная хімія*
гістарычны факультэт
07.00.02 Айчынная гісторыя*
07.00.09 Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання
эканамічны факультэт
08.00.01 Эканамічная тэорыя
08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (па галінах і сферах дзейнасці)
факультэт міжнародных адносін
10.02.22 Мовы народаў замежных краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, абарыгенаў Амерыкі і Аўстраліі (усходнія мовы)
10.02.19 Тэорыя мовы
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпры­мальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
12.00.10 Міжнароднае права; еўрапейскае права*
23.00.02 Палітычныя інстытуты, працэсы і тэхналогіі*
08.00.14 Сусветная эканоміка
філалагічны факультэт
10.01.02 Руская літаратура*
10.01.09 Фалькларыстыка*
10.02.02 Руская мова*
кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі
10.02.19 Тэорыя мовы*
інстытут журналістыкі
10.01.10 Журналістыка
юрыдычны факультэт
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпры­мальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права
12.00.05 Працоўнае права, права сацыяльнага забеспячэння*
12.00.08 Крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права*
12.00.09 Крымінальны працэс, крыміналістыка; аператыўна-вышуковая дзейнасць*
* Мэтавыя месцы

навучанне ў форме суіскальніцтва:
механіка-матэматычны факультэт
01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне
гістарычны факультэт
07.00.02 Айчынная гісторыя*
24.00.03 Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў*
эканамічны факультэт
08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай (па галінах і сферах дзейнасці)*
факультэт філасофіі і сацыяльных
навук
19.00.04 Медыцынская псіхалогія
філалагічны факультэт
10.01.02 Руская літаратура
10.02.19 Тэорыя мовы*
кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі
10.02.19 Тэорыя мовы
інстытут журналістыкі
10.01.10 Журналістыка
юрыдычны факультэт
12.00.01 Тэорыя і гісторыя права і дзяржавы; гісторыя вучэнняў аб праве і дзяржаве*
12.00.03 Грамадзянскае права; прадпры­мальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права*
12.00.08 Крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права*
кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі
13.00.01 Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі*
кафедра фізічнага выхавання і спорту
13.00.04 Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры
геаграфічны факультэт
25.00.01 Агульная і рэгіянальная геалогія*
25.00.33 Картаграфія*
* Мэтавыя месцы

У дактарантуру прымаюцца асобы, якія маюць вучоную ступень кандыдата навук і якія з’яўляюцца аўтарамі навуковых артыкулаў, а таксама іншых матэрыялаў па выніках навуковых даследаванняў (манаграфій, матэрыялаў, якія адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, матэрыялаў і (або) тэзісаў дакладаў на канферэнцыях, справаздач аб выкананых даследаваннях і распрацоўках, актаў (даведак) аб іх выкарыстанні, якія пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў па прыярытэтных напрамках навуковых даследаванняў альбо прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці), якія складаюць аснову для доктарскай дысертацыі з магчымасцю яе завяршэння на працягу трох гадоў.
Асоба, якая паступае ў дактарантуру, павінна выступіць у структурным падраздзяленні ўстановы пасляўніверсітэцкай адукацыі, якое адпавядае профілю яго даследаванняў, з навуковым дакладам, у якім абагульняюцца вынікі навуковага даследавання па тэме меркаванай дысертацыі і абгрунтоўваюцца тэрміны яе выканання.
Асобы, якія паступаюць у дактарантуру, падаюць на імя рэктара заяву, да якой прыкладаюць дакументы ў адпаведнасці з пералікам, што вызначаецца Міністэрствам адукацыі. Дакумент, які сведчыць асобу, і арыгіналы дакументаў аб адукацыі прад’яўляюцца пры паступленні ў дактарантуру асабіста.
Прыёмная камісія разглядае прадстаўленыя дакументы, праводзіць сумоўе з тым, хто паступае ў дактарантуру, і прымае заключэнне прыёмнай камісіі, аформленае ў выглядзе выпiскi з пратакола пасяджэння, у якім даецца ацэнка абгрунтаванасці прадстаўленага плана падрыхтоўкі дысертацыі, змяшчаецца прапанова аб накіраванні таго, хто паступае ў дактарантуру, у адпаведнае структурнае падраздзяленне для выступлення з навуковым дакладам, допуску да ўдзелу ў конкурсе, прызначэнні яму пры неабходнасці навуковага кансультанта.

У 2012 г. у дактарантуру
БДУ ажыццяўляецца прыЁм
па наступных спецыяльнасцях:
дзённая форма навучання:
Біялагічны факультэт
03.01.05 Фізіялогія і біяхімія раслін*
Гістарычны факультэт
07.00.03 Усеагульная гісторыя (адпаведнага перыяду)*
Факультэт філасофіі і сацыяльных
навук
09.00.11 Сацыяльная філасофія
Інстытут журналістыкі
10.01.10 Журналістыка
Геаграфічны факультэт
25.00.36 Геаэкалогія (па галінах)*
* Мэтавыя месцы

Навучанне ў форме суіскальніцтва:
Філалагічны факультэт
10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа (з указаннем канкрэтнай літаратуры)
Юрыдычны факультэт
12.00.06 Прыродарэсурснае права; аграрнае права; экалагічнае права*
* Мэтавыя месцы
На падставе рашэння прыёмнай камісіі аб залічэнні ў аспірантуру (ад’юнктуру), дактарантуру па выніках конкурсу ўстанова пасляўніверсітэцкай адукацыі ў вызначаным парадку ў тыднёвы тэрмін заключае дамову аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі.
Пачатак заняткаў – 1 лістапада 2012 года.