Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь выдаў статыстычны зборнік «Правапарушэнні ў Рэспубліцы Беларусь». Аб’ём выдання 171 старонка. У зборніку прыводзяцца звесткі за  перыяд з 2007 па 2011 гады. У анатацыі да зборніка пазначана наступнае:

У статыстычным зборніку прадстаўленыя дадзеныя аб стане злачыннасці. Матэрыялы падрыхтаваныя на аснове дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У статыстычным зборніку ўтрымліваецца інфармацыя ў дынаміцы пра колькасць зарэгістраваных злачынстваў і асобаў, якія іх учынілі, злачынствах, звязаных з наркотыкамі, спажываннем алкаголю, злачынствах супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, прадстаўленая інфармацыя аб злачыннасці і судзімасці непаўналетніх, колькасці асуджаных, іх складзе і мерах пакарання, месцах пазбаўлення волі, колькасці асобаў, якія пацярпелі ад злачынстваў, пра колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, дарожна-транспартных здарэннях і пацярпелых у іх, прадстаўленыя дадзеныя пра дзейнасць органаў пракуратуры, адвакатуры і натарыята.

Дадзеныя прадстаўленыя па відах злачынстваў, гендэрных, узроставых і сацыяльных групах асоб, у цэлым па рэспубліцы, а таксама па абласцях і г. Мінску, асобныя паказчыкі — па раёнах і гарадах.

У раздзеле «Міжнародная статыстыка» прадстаўленая інфармацыя па відах злачынстваў у параўнанні з краінамі СНД і ЕС.

Да асноўных статыстычных паказчыкаў дадзеныя метадалагічныя тлумачэнні.

Зборнік выдаецца на рускай мове.

Змест

Кошт публікацыі — 80 400 руб.

(Без уліку кошту дастаўкі)

Электронная версія і кантактная інфармацыя.

Электронная версия (RAR-архив)