5 сьнежня (субота) у Тэатры Рускага Рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) адбудзецца штогадовы літаратурна-мастацкі праект “Выявы-2009” – спалучэньне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва.  

 

Вас чакае “дыялог зорак”:  

 

Людміла Рублеўская і Вэраніка Шніп, Віктар Жыбуль і Джэці, Уладзімер Арлоў і Андрэй Хадановіч, Анатоль Івашчанка і Ўсевалад Сьцебурака, Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч, барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч.

 

А таксама: Ганна Федарук, Юры Несьцярэнка, Ірына Агеева, прэзентацыя творчасьці мастака Аляксея Раўскага і дэма-фільма Джонатана Дрыскола.

 

Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак кнігу коміксаў “Блакітны Сьвін і яму падобныя”.  

 

Пачатак у 18.00. Кошт квітка 7000 бел. руб.

 

Каардынатары праекта: Юлія Новік і Віка Трэнас. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529 5607793, +37529 1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru.

 

http://vika-trenas.livejournal.com/