Для каго: моладзь 16-18 гадоў

Дзе: Гішпанія

Калі: 23-30 сакавiка 2013

Дэдлайн: 10/02/2013

Асветніцкая ўстанова «Офіс прасоўвання ініцыятыў» абвяшчае набор ўдзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену «WE R INcluded».

Грамадская арганізацыя «La Rotllana» (г. Бадалона, Гішпанія) ужо некалькі гадоў актыўна рэалізоўвае праекты, накіраваныя на падтрымку дзяцей з розных рэгіёнаў Гішпаніі і Еўропы. У рамках гэтага праекта будзе 2 этапы: прыезд іспанскіх падлеткаў у Беларусь (23-30 сакавiка 2013) і прыезд беларускіх дзяцей у Іспанію (26 чэрвеня-3 ліпеня). У рамках гэтых сустрэч моладзь атрымлівае магчымасць абмяняцца ідэямі і правесці сумесна некалькі мерапрыемстваў у мінскіх дзіцячых дамах. Тыя, хто прымуць удзел у абмене ў сакавіку, атрымаюць магчымасць паехаць у чэрвені ў Іспанію ад асветніцкай установы «Офіс прасоўвання ініцыятываў».

У праграме абмену: знаёмства з працай Офіса прасоўвання ініцыятыў, навучальныя трэнінгі (тэматыка: інтэрактыўныя гульні), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Тэрміны правядзення: 23-30 сакавіка 2013 г.

Месца правядзення: г. Мінск.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: 16-18 гадоў, валоданне гутарковай ангельскай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы з дзецьмі-сіротамі.

Жадаючым прыняць удзел у праекце неабходна да 10 лютага 2013 года (да 18.00) даслаць на электронны адрас ngo.oip@gmail.com матывацыйны ліст з наступнай інфармацыяй:

• прозвішча і імя;

• дата нараджэння;

• хатні адрас;

• кантакты: мабільны тэлефон, эл. пошта, акаўнты ў соцсецях, маб. нумар аднаго з бацькоў;

• адказ на пытанне: чаму ты хочаш прыняць удзел у дадзеным абмене?

Падрабязнасці: ngo.oip@gmail.com або па тэл. +37529 6427553 (Даша) і +37544-7575880 (Марына).