Любыя сябры!

Набліжаецца адно з самых рамантычных міжнародных святаў — Дзень Усіх Закаханых.

З гэтай цудоўнай нагоды Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» і філіял Веткаўскага музея прапануе навучыць вас 9 лютага рабіць шлюбны абярэг для сваёй «паловы».

Лялькі «Неразлучнікі» у старадаўнія часы ахоўвалі саюз двух людзей. Іх даравалі маладой і маладому ў дзень вяселля.

Сёння гэта можа стаць яшчэ і цудоўным падарункам на Дзень св. Валянціна. І не проста падаруначкам, а падаруначкам з намёкам:)

Усім закаханым будзе нагода падумаць пра шлюб. А каб стварыць адпаведную атмасферу, на сустрэчы мы разам зможам паглядзець

ФІЛЬМ ПРА ТОЕ, ЯК СВЯТКУЮЦЬ ВЯСЕЛЛЕ НА ПАЛЕССІ.

ДЗЕ: Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Гомель, пл. Леніна, 4.(на тэрыторыі Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)

КАЛІ: 9 лютага, 14:00

КОЛЬКІ: уваход 2. 500 р.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

Мерапрыемства Вконтакте і Facebook .