Шаноўнае спадарства!

4 лютага ва ўрочышчы Марачоўшчына (каля г. Косава, Івацэвіцкі раён) у сядзібе-музеі ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ пройдуць урачыстасці з нагоды 264-ых угодкаў нараджэння нашага славутага земляка, змагара за свабоду, вядомага не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Традыцыйна ў мерапрыемствах прымаюць удзел дыпламаты амбасадаў тых краін, якія таксама ўшаноўваць памяць Тадэвуша Касцюшкі. Будуць удзельнічаць ва ўрачыстасцях жыхары Берасцейшчыны, прадстаўнікі ўладаў і дэмакратычнай грамадскасці (грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі).

Акрамя таго, у пачатку лютага адзначаюцца чарговыя ўгодкі пачатку паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Справа ў тым, што ў Косаве на каталіцкіх могілках ёсць помнік паўстанцам, усталяваны ў 1928 годзе.

Прапануем вам таксама далучыцца да ўрачыстасцяў, якія пройдуць 4 лютага ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі. Запрашаем усіх людзей добрай волі, якім дарагая памяць аб нашых славутых продках, ускласці змагарам за нашу і вашу свабоду даніну павагі.

Да гэтых падзеяў рэдакцыяй гісторыка-краязнаўчага бюлетэню “Рэха Берасцейшчыны” (http://www.kamunikat.org/recha_bierasciejszczyny.html) выдадзеныя два памятныя буклеты, якія вы можаце скачаць у фармаце pdf на сайце “Газеты для вас” ( http://gdv.of.by/) – штогадовага інфармацыйнага партнёра мерапрыемстваў у Марачоўшчыне.

 

Павел Дайлід,

карэспандэнт “Газеты для вас”,

рэдактар “Рэха Берасцейшчыны”.

г. Івацэвічы

 

E-mail: dajlid@gmail.com

Skype: dajlid