Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага – кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!

Вядоўца і натхняльніца манеўраў – Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы “Разам для Беларусі”, на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.

На парадку дня афіцыйнай часткі:

—         невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго “Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве”,

—         вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і

—         ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма “Кастусь Каліноўскі” на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і мінілекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);

—         спраўджанне кодаў бел.ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.

Неафіцыйная частка:

—         дыскусія па праглядзе,

—         абмеркаванне,

—         віно – на знак памяці Каліноўскага.

Калі: 8 траўня а 18-00 (па польскім часе)

Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Вейска, 13-3)

Прыходзь і ты!

Не будзе крывавага памолу!

Будзе віно і размовы!

Улагодзь Беларусь!

Прыходзь!

Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: z.barodka(cлімак)gmail.соm – куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) – па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.

P.S. Распаўсюд інфрамацыі вітаецца, запрашайце варшаўскіх сяброў!)

Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/355777447856936