Шэраг мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама 20-годдзя прыняцця “Закона аб мове РБ” адбудзецца ў Мінску 21 лютага.

 

Збор удзельнікаў 3-й агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі, якую арганізуюць ЗБС “Бацькаўшчына” і ТБМ імя Ф. Скарыны, распачнецца ў 11.00 у памяшканні тэатра “Зніч”, што знаходзіцца ў касцёле святых Сымона і Алены (пл. Незалежнасці, 5).

 

У тым жа памяшканні ў 13.00 адбудзецца прэзентацыя беларускамоўных выданняў: газетаў “Новы час” і “Наша слова”, часопісаў “Верасень” і “Лідскі летапіс”, слоўніка беларускай мовы пад рэдакцыяй У. Завальнюка, а таксама новай кнігі Р. Барадуліна “Навошта”.

 

Мерапрыемствы ладзяцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”