Масленічную праграму прадставіць фальклорны гурт “Верас” (мастацкі кіраўнік – Т. А. Пладунова) у в. Крэва Смаргонскага раёну Гродненскай вобласці 13 лютага.

 

Выступоўцы запрашаюць усіх на Юраву гару ў 12.00.

Сяргей Гапон, каардынатар мерапрыемства: “Юрава гара – рытуальнае месца ў в. Крэва, з даўніх часоў тут праходзілі народныя гулянні. Існуе некалькі версій аб паходжанні назвы ўзгорка. Якія? Адказ знойдзеце, калі завітаеце ў Крэва”.

 

Магічны карагод, цяганне “калодкі”, рытуальнае спальванне пудзіла Марэны, катанне на санях, народныя песні, бліны – усё гэта чакае жыхароў і гасцей старажытнай крэўскай зямлі.

 

У рамках мерапрыемства адбудзецца фотапленэр “Юрава гара. Зіма-2010″. Удзел у ім бяруць Сяргей Плыткевіч, Анатоль Кляшчук, Сяргей Качаргін, Віктар Сядых, Віталь Раковіч і інш. Па выніках фотапленэра ў 2010 годзе ў Беларусі і краінах Еўропы пройдзе выстава, прымеркаваная да 625-годдзя з дня падпісання Крэўскай уніі і 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

 

Арганізатарамі выступаюць:

 

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, БГА “Фотамастацтва”, інтэрнэт-праект krevo.by.

 

Падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах:

 

МТС +375 29 7085287 (Сяргей Гапон);

 

Velcom +375 29 9726366 (Сяргей Гапон).

 

Сяргей Гапон

 

budzma.org