КнігарняЎгалерэі, творчая прастора bY-books, галерэя Ў прадстаўляюць

 

кнігу СЯРГЕЯ ПУКСТА

 

ЧУЖОЙ ВОЗДУХ

 

12 лютага а 19 гадзіне

 

І ЖЫВЫ КАНЦЭРТ

 

Сяргей Пукст –вядомы мінскі музыкант, заснавальнік “нігілістычнага джаза” і ўкаранелы мадэрніст. У зборнік “Чужой воздух” увайшлі вершы і эсэ розных гадоў.

 

 

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр.Незалежнасці, 37А

Дадатковая інфармацыя:

http://community.livejournal.com/pukstomania/

 

Кантакт:

y.kniharnia@gmail.com

+ 375 17 290 63 06 (гар)

+375 29 872 26 35 (мтс)

+375 44 754 58 91 (вэл)

 

“Нічога нігілістычнага ў вершах няма. Затое мадэрнізма і нават мадэрна даволі шмат. Вершы напоўненыя ўцямнай, але ў той жа час даволі халоднай і нестандартнай вобразнасцю. Сяргей у прыватнай размове гаварыў пра ўплыў паняцця “шырокая метафара”, які апісаны ў адным з футурыстычных маніфестаў Марынэці. Па словах Пукста, ён развіў гэты тэзіс, супастаўляючы не два паняцці, а дзве сітуацыі. Ад сябе скажу, што гэта далёка не адзіная фармальная задача, якую ставіў перад сабою аўтар.

Цікавая дэталь – у зборніку адсутнічаюць знакі прыпынку. Паўза (яна ж подых) пачынае новы радок.

Безумоўна, зборнік адкрывае нам Сяргея як тонкага, але і нестандартнага лірычнага паэта. Памятаю, як ён скардзіўся, што ягоныя тэксты часта праслізгваюць паўз слухача на канцэртах. Цяпер ва ўсіх ёсць магчымасць грунтоўна і не спяшаючыся прачытаць ягоныя вершы.

Яны таго вартыя…..”

                                                                                  Віктар Тугіх