Тэматычны маршрут “Готыка Беларусі” дасць Вам цудоўную магчымасць пабачыць на ўласныя вочы знакамітыя “альбомныя”, па-сутнасці брэндавыя помнікі архітэктуры Беларусі. Ішкальдзь – найстаражытнейшы захаваны касцёл у Беларусі (XV ст.); Сынкавічы – унікальная праваслаўная царква-крэпасць, шэдэўр беларускай абарончай готыкі (пач.XVI ст., а па апошніх адкрытых звестках, магчыма на 2 стагоддзі ранейшая); Гнезна – гатычны каталіцкі храм, які калісьці быў і рэфармацкай царквой (XVI ст); Мсцібава і Шылавічы – два шэдэўры нэагатычнага стылю, падобныя і непаўторныя адначасова, а таксама рэдкі, «аўтарскі» касцёл у Зэльве, неардынарны помнік нэаготыкі. Шэсць Храмаў, шэсць помнікаў-шэдэўраў, шэсць незабыўных мясцінаў, а таксама мноства найцікавейшых фактаў і персанажаў айчыннай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі на нашым шляху.

Маршрут экскурсіі: Мінск — (Мір) — Ішкальдзь — Сынкавічы — Зэльва — Гнезна — Мсьцібава — Шылавічы — (Валкавыск) — Мінск.

Кошт экскурсіі: 11 200 000 руб. (група 40 чалавек), 280 000 руб./чал.

У кошт уваходзіць:

· пераезд на камфартабельным аўтобусе;

· экскурсійнае абслугоўванне па маршруце.

15 верасня 2013 года па гэтым маршруце вас будзе суправаджаць вядомы краязнаўца і музыка Аляксей Фралоў. І ў якасці традыцыйнага для вандровак з Аляксеем Фраловым бонуса ў адным з храмаў для вас ажывуць страдаўнія арганы! Таксама на зваротным шляху плануецца невялічкі адпачынак на цудоўным Зэльвенскім вадасховішчы.

Запісацца на экскурсію можна па тэл. +375255458430 (Валерыя). Колькасць месцаў абмежаваная.