8 лістапада, 18.30, галерэя “Ў”

 


Чалавек не можа жыць без вертыкалі — як кажуць, «не хлебам адзіным»… Вера, перакананні, ідэі, прынцыпы, жыццёвая пазіцыя — верагодна, наяўнасць нейкіх такіх вось «рэчаў» (і не толькі) задае гэтую вэртыкаль, гэты шкілет, які шмат у чым вызначае, ці стане чалавек асобай, індывідуальнасцю або простым абывацелем, ці ўбачыце Вы ў яго вачах «святло Божае» або так, дробныя мары пра зямны дастатак

Пачуццё Радзімы, сваёй культуры, сваіх традыцый — напэўна, з таго ж шэрагу «вертыкальных паняццяў». Як, з чаго пачынаецца гэта адчуванне Радзімы? Сям’я, асяроддзе, традыцыі, атмасфера, кнігі, людзі, якіх пашчасціла сустрэць, падзеі, якія давялося перажыць, ідэалогія, з якой давялося змагацца, і г.д. Магчыма, гэта пачуццё выхоўваецца неяк вось так — дзякуючы ці насуперак усяму гэтаму. І ўсё ж падстатовая рэч тут гэта асэнсаванне сваіх традыцый, таму што калі ў цябе гэтага няма, то ты падманваеш сябе вечнымі пошукамі «свайго-чужога», гуляючы ў розныя «радзімы».

Думаю, што свае традыцыі – калі казаць пра Радзіму – яны для чалавека шкілет, хрыбетнік, які трымае ягоную постаць. Калі гэты скелет ёсць – цудоўна, калі ён прырастае ўсім, што крыху далей за Радзіму. А калі ён робіцца такім хіцінавым панцырам, які затуляе яго ад свету – то пад ім непазбежна ўтвараецца нешта такое жэлепадобнае, як у слімака”, -сказаў у сваім нядаўнім інтэрв’ю фатограф, літаратар Аляксей Андрэеў. Пытанні пра свае традыцыі, культуралагічныя коды, якія вызначаюць адчуванне Радзімы, аднойчы прывялі яго да ідэі стварэння альманаха «Маналог». А сёння гэтыя ж пытанні, але ўжо ў іншым гістарычным, культурным кантэксце, становяцца для яго падставай звярнуцца да «Гораду і Свету» з публічнай лекцыяй «С чего начинается Родина. Гісторыя асабістых адкрыццяў і блытанняў”

Лекцыя адбудзецца 8 лістапада ў галерэі Ў (пр -т Незалежнасці , 37а ), пачатак а 18.30. Уваход вольны. Традыцыйна будзе зладжана online – трансляцыя лекцыі.

Поўны тэкст інтэрв’ю лектара

Множество “родин” моего поколения” (маналог Аляксея Андрэева на тэму публічнай лекцыі)