* Хочаш пашыраць беларускую мову й рабіць яе мацнейшай?
* Добра ведаеш Беларусь і хочаш, каб іншыя таксама даведаліся?
* Табе не падабаюцца пашыраныя памылкі пра Беларусь у інтэрнэце?

Радыя паведаміць, што ў нядзелю 10 лістапада ў віленскім Эўрапейскім Гуманітарным Унівэрсытэце (аўдыторыя 025) мы зьбіраемся разам і пішам артыкулы для свабоднай Інтэрнэт-бібліятэкі. Гэта зусім нескладана, прыходзь і паспрабуй з намі!

Разам з намі будуць прафэсіяналы, якія дапамогуць і адкажуць на тэхнічныя пытаньні. Тэмы артыкулаў любыя, адзіны крытэр — яны павінны быць на беларускай мове. Актыўныя аўтары атрымаюць узнагароды. Можна захадзіць і выхадзіць у любы момант, ня трэба сядзець поўных 7 гадзін. У сярэдзіне мерапрыемства будзе перапынак на абед. А 18 гадзіне адбудзецца заканчэньне мерапрыемства і ўручэньне ўзнагародаў.

Запрашаюць арганізатары:

Моладзевая асацыяцыя „СтудАльянс“, Беларуская Нацыянальная Памяць і вікіпэдыст Томаш Бладынец.