Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на Прэзэнтацыю паэтычнай Анталогіі «Тварам да шыбеніцы».

Кніга прысьвечана Паўстаньню 1863-1864 гг. і асобе Кастуся Каліноўскага.

У прэзэнтацыі прымаюць удзел:

Язэп Янушкевіч, пісьменнік-архівіст, складальнік анталогіі «Тварам да шыбеніцы»
Уладзімір Някляеў, паэт
Чэслаў Сэнюх, перакладчык

Запрашаем 16 студзеня, а 17 гадзіне ў Дом Літаратуры ((Krakowskie Przedmieście 87/89, Warszawa)