МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) у межах агргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць конкурс на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.

Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжання ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

 

 

Тэкст на беларускай і чэшскай мовах, які неабходна размясціць на мемарыяльнай дошцы:

“У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…” 

 

Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш, у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг.

 

“Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách…”

 

V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená

do sovětského gulagu.

 

Па эскізе пераможцы будзе адліта памятная дошка Ларысе Геніюш. Пераможцу конкурсу чакае паездка ў Прагу.

 

Конкурс эскізаў будзе доўжыцца з 10 сакавіка да  15 красавіка 2010 года

 

Эскізы дасылайце на адрас: 220012, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, офіс 906, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” або па электронай пошце на скрынку: zbsb@tut.by.

 

Тэлефон для даведак: +375 17 200 70 27