Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
Курсы гутарковай мовы для тых, хто хоча пачаць размаўляць на роднай мове

Калі вас цікавіць, што яднае беларускую мову і заходнееўрапейскія; калі вы хочаце даведацца, што такое “благо” і што такое “блага”; як вітаюцца і развітваюцца беларусы, ды шмат чаго іншага – ласкава просім на курсы.

Калі вы – малады чалавек, які цікавіцца беларускай мовай, але пакуль не адважыўся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, – запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!

Цікавыя тэсты, пераадоленне бар’ераў, вучоба і практыка – за 10 заняткаў!

Гэтыя бясплатныя курсы праходзяць кожную пятніцу, а 18.30 у “Таварыстве беларускай мовы” (вул. Румянцава, 13).

Першы занятак – 7 траўня (мая).

 

by_mova