9 чэрвеня 2010 г. а 18-й гадзіне на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае паседжанне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Тэма даклада: “Формы ўдзелу рэгіянальных анлайн-СМІ у мясцовых выбарах 2010 г.”

Дакладчык: Андрэй Храпавіцкі

Асноўныя задачы даклада: прааналізаваць, наколькі актыўна асвятлялі мясцовыя выбары 2010 г. беларускія рэгіянальныя анлайн-СМІ; высветліць: ці выкарыстоўвалі гэтыя СМІ мясцовыя палітыкі ў агітацыйных мэтах, зафіксаваць адрозненні ў статыстыцы наведвання рэгіянальных інтэрнэт-СМІ да-, падчас- і паслявыбарчага перыяду.


План даклада:

I. Інтэрнэт і палітыка

1. Інтэрнэт як аб’ект паліталагічнага даследавання

2. Інтэрнэт і змены ў электаральных практыках

II. Даследаванне ролі Інтэрнэта падчас мясцовых выбараў 2010 г.:

3. Інтэрнэт, новыя медыя і спецыфіка мясцовых выбараў

4. Метадалагічныя даследаванні Інтэрнэта і выбараў у дэмакратычных і аўтарытарных краінах

III. Эмпірычнае даследаванне

5. Як рэгіянальныя Інтэрнэт-рэсурсы асвятлялі мясцовыя выбары-2010

6. Выкарыстанне рэгіянальных анлайн-рэсурсаў мясцовымі кандыдатамі

7. Інтэрнэт і выбары: параўнанне 2007 і 2010 гг.

IV. Вынікі даследавання

 

belintell