12–13 чэрвеня ля сцен Сафійскага сабору ў Полацку адбудзецца фэст сярэднявечнай культуры «Рубон».

Заяўкі на ўдзел у фэсце падалі каля 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Мінска, Гродна, Баранавіч, Гомеля, Віцебска, Оршы, Ліды і іншых гарадоў Беларусі.
У гэтым годзе ўваход на фестывальную тэрыторыю ўпершыню стане платным. Для дарослых квіток будзе каштаваць 4.000 рублеў за 1 фестывальны дзень. Для дзяцей уваход застанецца вольным.
Акрамя традыцыйных турніраў для цяжка ўзброеных латнікаў, легка ўзброеных ваяроў, «Ратнага кола» і бугуртаў гледачоў чакае конкурс вулічных тэатраў і прэм’ера пластычнага спектаклю «Выпрабаванне агнём». Па словах удзельнікаў народнага тэатру гістарычнага касцюма «Полацкі звяз», у новай пастаноўцы таэтральная дзея будзе спалучацца з вогненным шоу.
Музычную частку фэсту складуць выступы гуртоў «Стары Ольса», «Яварына», «Гальярда» і «Cornus Copia».
Праграма фестываля сярэднявечнай культуры «Рубон»:

Першы дзень

12.00-12.30 Урачыстае адкрыцце фестываля

12.30-13.30 Турнір «Ратна кола»
13.00-20.00 Конкурс вулічных тэатраў
13.00-13.30 Выступ гуртоў сярэднявечнай музыкі
13.30-15.00 Турнір лучнікаў
14.00-15.00 Інтэрактыўныя гульні з гледачамі
15.00-17.00 Турнір развітага сярэднявечча
17.00-17.30 Паказальныя выступы вершнікаў
17.30-18.00 Канцэрт сярэднявечнай музыкі
18.00-20.30 Бугурты
21.30-22.30 Пластычны спектакль «Выпрабаванне агнем»

Другі дзень

12.00-13.00 Канцэрт сярэднявечнай музыкі
13.00-14.00 Штурм замка
14.30-15.00 Урачыстае закрыцце фестываля
15.30-16.30 Канцэрт гурта «Стары Ольса»