Запрашаем да ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі па эўрапэйска-амерыканскіх стасунках «Europe and the United States in a Changing World» (Варшава, верасень 2010 г.).

 

Інфармацыя пра праграму


Праграма азнаямляльнага візіта ў Польшчу прадугледжвае ўдзел беларускай арганізацыі ў першай канфэрэнцыі, прысьвечанай памяці прафэсара Браніслава Герэмека «Эўропа і Злучаныя Штаты ў зьменлівым сьвеце», што адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасьня 2010 года. Канфэрэнцыя зьбярэ выбітных адмыслоўцаў па міжнародных стасунках, экспэртаў і палітыкаў з краінаў Эўропы і ЗША для абмеркаваньня эўрапэйска-амерыканскіх стасункаў. Канфэрэнцыя арганізуецца супольна з Міністэрствам замежных справаў Польшчы. Падрабязная інфармацыя пра канфэрэнцыю будзе апублікаваная на сайце www.germek.pl.

 

 Праграма візіта беларускай дэлегацыі таксама прадугледжвае сустрэчы ў польскіх няўрадавых арганізацыях, органах самакіраваньня і сродках масавай інфармацыі.

 

Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросце да 35 год – маладыя прафэсіяналы, грамадзка-актыўныя людзі, якія цікавяцца праблематыкай міжнародных стасункаў.

 

Перыяд азнаямляльнага візіта: 12-18 верасьня 2010 г.

 

Месца азнаямляльнага аізіта: Варшава і яе навакольле.

 

Сумоўе з патэнцыйнымі ўдзельнікамі: 20 ліпеня 2010 г., Менск.

 

Колькасны склад беларускай дэлегацыі: 10 чалавек.

 

Арганізатары кампенсуюць выдаткі па пражываньні і харчаваньні падчас візіта, а таксама транспартныя выдаткі. Не кампенсуецца: страхоўка, транспартныя выыдаткі ўнутры Беларусі (у тым ліку праезд на сумоўе ў Менску), таксама не прадугледжаныя суткавыя.

 

Арганізатары візіта:


Фундацыя «Центар імя прафэсара Браніслава Герэмека» (Варшава)


— арганізацыя, заснаваная блізкімі і сябрамі трагічна загінуўшага 13 ліпеня 2008 г. гісторыка, дзеяча «Салідарнасьці», бліскучага дзяржаўнага дзеяча, міністра замежных справаў Польшчы. Місія фундацыі складаецца ў працягу працы Браніслава Герэмека праз пабудову грамадзянскай супольнасьці, садзейнічаньне дыялогу і талерантнасьці, а таксама абагульненьне палітычнай і навуковай спадчыны прафэсара Герэмека.

 

Ассмблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі (Менск)


— найбуйнейшае ў Беларусі аб’яднанне грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў. Асамблея была заснаваная ў 1997 годзе беларускімі грамадзкімі аб’яднаньнямі для сумеснай абароны сваіх інтарэсаў, дапамогі ў развіцьці арганізацый грамадзянскай супольнасьці, для абмену інфармацыяй, кантактамі і ідэямі. Цяпер Асамблея аб’ядноўвае каля 300 НДА з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія прадстаўляюць самыя разнастайныя напрамкі дзейнасці.

 

Ідэнтыфікацыя кандыдата/кандыдаткі

 

Калі ласка, запоўніце электронную вэрсію анкеты ў фармаце файла * doc або * rtf. Пры ўказаньні імя і прозвішча выкарыстоўвайце лацінку (як у пашпарце). Запоўненыя анкеты належыць накіраваць электроннай поштай, да 14 ліпеня 2010 на два адрасы: marcin.starzewski@gmail.com і ngo@belngo.info , у тэме ліста увядзіце 12.09-18.09. Патэнцыйныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе ў Менску, якое адбудзецца 20 ліпеня 2010 года. Запрашэнне на сустрэчу ў Менску будзе адпраўлена на пазначанны ў заяве адрас электроннай пошты пасля 14 ліпеня.

 

Імя:

Прозьвішча:

Серыя і нумар пашпарта:

 

Паспарт сапраўдны да:

 

Дата нараджэння:

 

Звярніце ўвагу: вітаецца візіт асоб, якія нарадзіліся пасля 1 студзеня 1975 года

 

Адрас сталага месца жыхарства:

 

Індэкс:

 

Горад:

Вуліца:

Нумар дома:

Нумар кватэры:

 

Мабільны тэлефон:

 

Адрас электроннай пошты:

 

Бягучае месца працы:

 

Пасада:

 

Папярэдняе месца працы:

 

Веданьне ангельскай мовы дастатковае для ўдзелу ў англамоўнай канферэнцыі:
Так / не

 

Ці маецца сапраўдная шэнгенская віза для паездкі ў Польшу12.09-18.09?
Так / не

 

Сутнасныя пытаньні

 

1. Ці ўдзельнічаў /удзельнічала прэтэндэнт/прэтэндэнтка ў праграмах абмену альбо ў азнаямляльных паездках у краіны Эўрапэйскага зьвязу, ЗША, Канаду? Калі «так», то пазначце характар візіту (стажыроўка, азнаямляльная паездка, стыпендыя на навучаньне, іншае).

 

2. Калі ласка, прывядзіце прыкладысваёй грамадзкай дзейнасьці (да 100 словаў).

 

3. Калі ласка, пазначце тып альбо канкрэтную назву ўстановы, якую вы хочаце наведаць падчас візіту. Абгрунтуйце свой выбар (да 100 словаў). 

4. Чаму Вы хацелі б узяць удзел у канферэнцыі «Эўропа і Злучаныя штаты ў сьвеце, які зьмяняецца», якая адбудзецца ў Варшаве 16-17 верасня 2010 году? Апішыце сваю матывацыю (да 100 словаў).

 

У выпадку атрыманьня запрашэньня я згодны/згодная прыняць удзел у сумоўі, якое адбудзецца ў Менску 20 ліпеня 2010 года з праездам на гэтую сустрэчу за свой кошт.

 

 

_________________________________________                                    ____________________

Прозвішча, імя, імя  па-бацьку                                                              Подпіс