29 чэрвеня ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адкрыта кніга спачуванняў у сувязі са смерцю першага прэзідэнта краіны Альгірдаса Мікаласа Бразаўскаса.

 

Ён памёр 26 чэрвеня ў Вільнюсе на 78-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. «Мы страцілі вялікага чалавека, выдатнага палітыка і шчырага сябра, які ўзяў на сябе адказнасць у адзін з самых цяжкіх момантаў у гісторыі Літвы», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, якую Бразаўскас у свой час узначальваў. 

У 33 гады Альгірдас Мікалас Бразаўскас стаў міністрам прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Літоўскай ССР. У канцы 1980-х гадоў узначальваў Кампартыю Літвы, якая пад яго кіраўніцтвам падтрымала імкненне рэспублікі да незалежнасці. У 1993—1998 гадах быў прэзідэнтам Літвы, у 2001—2006 гадах — прэм`ер-міністрам. 

 

У сувязі са смерцю Бразаўскаса з 29 чэрвеня ў Літве абвешчана трохдзённая жалоба.

Кніга спачуванняў пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Мінску будзе даступная: і 30 чэрвеня з 1 294.00 да 17.00, 1 ліпеня з 10.00 да 12.00.

 

БелаПАН