Паважаныя жыхары і госці горада Гродна!

 

Запрашаем Вас на чарговую экскурсію па адной з частак нашага Новага света!

 

“Грандзіцкая вуліца і Дроўны рынак (па успамінах Здзіслава Цыпельта)”

На гэты раз мы з Вамі пройдземся ад плошчы Тызенгаўза, былой плошчы Свабоды па Грандзіцкай вуліцы да Дроўнага рынка, зазірнем на вуліцу Крайнюю, даведаемся пра выгляд гэтых мясцін у міжваенны час, а таксама пазнаёмімся з успамінамі былых жыхароў гэтай часткі Новага света.

 

 Пачатак экскурсіі ў 18.30, 14 ліпеня (серада)


Месца сустрэчы: плошча Тызенгаўза, каля будынка Нацыянальнага архіва Беларусі.


Экскурсія бясплатная.