Ужо заўтра ў Чаромсе стартуе 15-ыя сустрэчы з народным мастацтвам «З вясковага панадворку». 23-25 ліпеня на пляцы гміннага асяродка культуры ў Чаромсе выступяць выканаўцы з Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Партугаліі.

Ідэя зладзіць фестываль у Чаромсе, па словах Барбары Кузуб, узнікла пасля таго, як гурт «Чарамшына» прыняў удзел у падобных фестывалях у іншых месцах.

— Удзельнічалі капела з Любліна «Аркестр Святога Мікалая» і нашы два калектывы — гэта быў першы фестываль. А затым з’явілася крыху больш грошай, створаны праекты, і вось ужо 15 гадоў арганізоўваем гэты фестываль.

У праграме канцэрты, тэатральныя спектаклі, фільмы, майстар-класы і рэгіянальная кухня. У межах выступаў будзе прэзентаваная плыта, запісаная сумесна Чарамшынай і Тодарам, акрамя таго ахвотныя могуць застацца ў Чаромсе і цягам усяго наступнага тыдня, у часе якога будуць адбывацца разнастайныя сустрэчы і майстар-класы.

 

zbsb.org