У межах грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

 

пры актыўнай арганізацыйнай падтрымцы мерапрыемства раённай газетай «Лунінецкія навіны», аддзеламі адукацыі і культуры Лунінецкага райвыканкама

 

31 ліпеня аб 11-й гадзіне ў Лунінцы каля помніка даследчыку Міколу Калінковічу адбудзецца Дзень памяці. Будуць згадваць дзвюх выбітных асобаў: Аляксандра Блока і даследчыка палескага перыяду ягонай творчасці Міколу Калінковіча. Пройдуць выступы паэтаў, мастакоў, журналістаў, неабыякавых людзей. Пасля гэтага плануецца ад’езд у аздараўляльны цэнтр «Спадарожнік», які месціцца каля Белага возера, дзе адбудзецца творчая імпрэза з удзелам паэтаў Змітра Пляна і Змітра Вішнёва.

 

Застаецца дадаць, што сёлета спаўняецца 19 гадоў, як ладзяцца падобнага кшталту Дні памяці. Штогод нехта з літаратараў наведвае Лунінец і згадвае А. Блока і М. Калінковіча. У свой час тут былі літаратары Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Скобла, Алесь Карлюкевіч, Аксана Спрынчан, Іна Снарская і многія іншыя.

 

budzma.org