8-10 КАСТРЫЧНІКА 2010


Паважаныя сябры і калегі!

 

Запрашаем Вас прыняць удзел у галоўнай падзеі года, прысвечанай ролі нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця!

 

Фестывалі і Тыдні як форма прасоўвання нефармальнай адукацыі і адукацыі дарослых папулярныя ў многіх краінах свету. Беларусь далучылася да фестывальнага руху ў 2006 г.

 

З таго часу Фестываль стаў традыцыйнай пляцоўкай для абмеркавання бягучых пытанняў і перспектыў развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і ў еўрапейскіх краінах. У гэтым годзе міжнародны характар праяўляецца асабліва ярка. Асобныя мерапрыемствы Фестывалю нефармальнай адукацыі ўключаныя ў праграму традыцыйнага Тыдня Нямеччыны ў Беларусі.

 

Мэтай III Фестывалю нефармальнай адукацыі з’яўляецца дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця.

 

Задачы Фестывалю 2010:


1.  Прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцяў асобы на працягу ўсяго жыцця.

 

2.   Прэзентаваць разнастайнасць праграм (для моладзі, пажылых людзей, сельскіх жыхароў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем’яў, жанчын, мужчынаў, прафесійных груп, няўрадавых арганізацый і інш.).

 

3.  Садзейнічаць абмену вопытам і наладжванню партнёрскіх сувязяў.

 

4.  Абмеркаваць тэндэнцыі і стратэгіі развіцця нефармальнай адукацыі як інструмента павышэння якасці жыцця ў Беларусі і за мяжой.

 

На працягу трох фестывальных дзён Вас чакаюць:

 

— прэзентацыі разнастайных адукацыйных праграм і праектаў;

 

— майстар-класы ў выкананні найлепшых адукатараў;

 

— творчыя конкурсы;

 

— дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў нашай краіне і за мяжой;

 

— цікавая культурная праграма;

 

— знаёмства з патэнцыйнымі партнёрамі для рэалізацыі Вашых уласных ініцыятыў.

 

Ад імя АРГКАМІТЭТА III Фестывалю:

 

Дзмітрый Карпіевіч, старшыня Аргкамітэта, старшыня праўлення грамадскага аб’яднання

«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»

 

Галіна Верамейчык, Кіраўніца Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання

“Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (ФРГ) у РБ

 

Астрыд Зам, дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Я. Рау

 

www.dvv-international.by

 

www.adukatar.net

 

дададткова глядзіце:

 

FEST2010-invitation_bel

 

FEST2010-info-bel

 

FEST2010-program_bel

 

таксама глядзіце ангельскую версію дакументаў

 

festival_en

 

таксама глядзіце рускую версію дакументаў

 

festival_ru

 

пра мінулыя фестывалі глядзіце тут

 

adukatar.net