Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа 12 верасня 2010 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» па маршруце:

 

Правыя Масты – сядзібна-паркавы комплекс 19 ст.

Белавічы  —  Пакроўская царква 1822 г. з рысамі барока і класіцызма.

Струбніца (Плябанаўцы)  –  драўляны касцёл Святой Троіцы 1740 г.  у барочным  стыли, водны млын, рэшткі сядзібы.

Пескі  –  нэагатычны касцёл Маці Божай Ружанцовай 1918 г.,  Мікольская царква кан. 19 ст.

Самуйлавічы Дольныя  – Мікольская царква перш. пал. 19 ст. Класіцызм.

Мікелеўшчына – Успенскі касцёл 1823 г. у класічным стылю.

Вялікая Рагозніца  – сядзіба Прушынскіх  сяр. 19 ст.,  Касцёл Панны Марыі ў стылю мадэрн 1926 г.

Крамяніца  –  Касцёл Божага Цела, званіца, брама і агароджа. Усё 17 ст. у стылю рэнесанс.

Кантакты: +375 29 111 73 32

                +375 17 262 73 43

 

budzma.org паводле арганізатараў.