Музычнае завяршэньне летняга сэзону ў межах штогадовага фэсту «Рок па Вакацыях» пройдзе 11 верасьня ў клюбе «Рэактар».

 

Упершыню фэст быў зладжаны ў Менску 1 верасьня 1993 году і прайшоў тройчы, потым быў адноўлены ў 2008 годзе. Асноўная ідэя фэсту — нефармальныя камунікацыі школьнікаў, студэнтаў пасьля мінулых вакацыяў, а таксама добрая нагода для музыкаў папулярных рок-гуртоў нагадаць пра сябе і паказаць гатоўнасьць да новага музычнага сэзону.

 

За час існаваньня фэсту ў ім прынялі ўдзел легендарныя зараз каманды «Мроя», «Уліс», «Крама», «Новае неба», «Рублевая зона», «Зартипо» і іншыя. На «рэінкарнацыі» фэсьту ў 2008-м выступілі 10 гуртоў — «Крама», «Нэйра Дзюбель», «Тарпач», «Куклы», «Грунвальд», «Фляўс і Кляйн», «Детидетей», «Уліс», «Кальмары», «Шпіталь Ф», «Тлуста луста». Відэазапіс канцэрту выдадзены на DVD.

 

Сёлета ў «Року па вакацыях»:

  • «Без Билета»
  • «Нэйра Дзюбель»
  • «Крама»
  • Drum Ecstasy
  • The Toobes
  • «У Нескладовае»
  • Zm99

Кошт квіткоў: танцпляц — 45.000 папярэдне, 50.000 — у дзень канцэрту, столікі — 60.000 першы паверх, 70.000 — другі. Квіткі можна набыць: пераход ст.м. пл. Я.Коласа, каса пераходу ля Гума, клюб «Рэактар» (вул. В.Харужай 29).

 

generation.by