На 2011 год прыпадае круглая дата — стогадовая гадавіна з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Мы б хацелі, каб Год Мілаша паслужыў падставай успомніць творчасць паэта, а таксама паразважаць над яго творамі і біяграфіяй, цесна ўплеценымі ў канву падзей XX ст. Год, калі Польшча таксама будзе старшыняваць у Еўразвязе, мы будзем адзначаць пад лозунгам, запазычаным ў самога Мілаша: «Родная Еўропа».

Каб наблізіць постаць паэта да міжнароднай публікі і інфармаваць пра бліжэйшыя мерапрыемствы у рамках Года Мілаша, Інстытут Кнігі, каардынатар святкавання Года Мілаша, запускае сёння сэрвіс www.milosz365.eu па-руску. Тут вы знойдзеце ўсю інфармацыю аб плануемых мерапрыемствах і ўсіх ініцыятывах, звязаных з Годам Мілаша, а таксама мноства звестак пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі — біяграфію і храналогію падзей яго жыцця, бібліяграфію твораў і перакладаў, выбраныя тэксты, інтэрпрэтацыі яго твораў, а таксама шматлікія цікавыя фотаздымкі з розных перыядаў яго жыцця.

Мы спадзяемся, што наш сэрвіс дапаможа вам зноў сустрэцца з Чэславам Мілашам і яго творчасцю. Запрашаем!

 

       

 

 

                    

 

 

  

 

instytutksiazki.pl