Паважанае Спадарства,
пра доўгую і складаную гісторыю гэтага слоўніка можна было б напісаць асобную кнігу.

Амаль 20 год працягвалася праца аўтарскага калектыву мінскіх лінгвістаў Мікалая Кур’янкі, Лявона Баршчэўскага, нямецкай перакладчыцы Монікі Кёстнэр і Аляксея Серкі з Мюнхену над гэтым фундаментальным творам. Усе гэтыя гады не было вядома, калі кніга зможа пабачыць свет. І вось, нарэшце, мы рады прэзентаваць Беларуска-Нямецкі Слоўнік са звыш чым 70.000 словамі, найбольш поўны і ўпершыню ў такім фармаце выходзіць у мінскім выдавецтве Змітра Коласа.

«Дадзены Беларуска-Нямецкі Слоўнік з’яўляецца важным этапам у культурных адносінах паміж Беларусьсю і Нямеччынай,» – піша ў прамове прафесар Райнер Лінднер, старшыня Нямецка-Беларускага Таварыства (dbg). «Упершыню выходзіць усеабдымны даведнік, які ахоплівае і цудоўным чынам аб’ядноўвае мовы дзьвух краін. Беларуская мова ў апошнія гады становіцца ўсё больш папулярнай. Гэты слоўнік дапаможа пашыраць узаемаразуменне і ўзмацоўваць беларуска-нямецкія адносіны». Нямецка-Беларускае Таварыства дапамагло падрыхтаваць выданьне. А праграма TRANSFORM нямецкага Міністэрства эканомікі і тэхналогій паспрыяла пашырэньню эканамічнай лексікі слоўніка. Перакладчык і славіст Томас Вайлер выканаў канчатковую вычытку нямецкай часткі.

Мы рады запрасіць Вас на афіцыйную прэзентацыю Беларуска-Нямецкага Слоўніка, якая адбудзецца 4-га лістапада 2010 г. у 18:30 у рамках Мінскага форуму ХІІІ ў вялікай канфэрэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Йоханеса Рау (IBB) па адрасу вуліца Газеты Праўда, 11. Акрамя галоўнага рэдактара Мікалая Кур’янкі, выдаўца Змітра Коласа і аўтара Аляксея Серкі будуць прысутнічаць таксама прафесар доктар Райнер Лінднэр і прадстаўнікі Федэральнага міністэрства Нямеччыны па эканамічных пытаннях.

Мы будзем рады, калі Вы распавядзеце пра гэту добрую падзею ў Вашых медыях, і просім паведаміць нам, ці будзеце Вы прысутнічаць на прэзентацыі, даслаўшы ліст на электронную адрэсу, якую Вы можаце знайсці ўнізе.

 

Мы дапаможам Вам, калі ў Вас ёсць дадатковыя пытанні альбо запыты наконт інтэрв’ю.

З павагай,

Інга Пэц

сустаршыня Нямецка-Беларускага Таварыства (dbg)

Кантакт:

 

Наталля Пчолкіна

Каардынацыйнае бюро

Мінскі Форум XIII

Natallia.Pcholkina@gmail.com

www.dbg-online.org

www.ibb.by

 

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”