Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат»

прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху «БУМ-БАМ-ЛІТ» (1995 — 1999).

30 лістапада, 18.00

R-клюб(Сурганава, 26).

Уваход: 7 тыс. рублёў (чэкбар — на гэтую сумму возьмеце што захочаце на бары)

У праграме:

— Прэзэнтацыя кнігі вершаў АДАМА ГЛОБУСА «Новае неба».

— Прэзэнтацыя кнігі трансгрэсіўнай прозы ІЛЬЛІ СІНА «Тэатральныя дэманы». Аўдыявывяржэньні PLANET N і экзыстэнцыйная кляўнада Тэатра псыхічнае неўраўнаважанасьці.

— Паэты/музыкі: непадуладны аналізу сынтэз
Віктар Жыбуль, Джэці і Алесь Туровіч / КНЯЗЬ МЫШКІН
Вольга Гапеева / BUBEN
Зьміцер Вішнёў / SPIT IT OUT
Арцём Кавалеўскі / Kritchev vs.Ban
Ярыла Пшанічны / KARAOKE VOMIT
Серж Мінскевіч / Raw N^D

— Пэрформанс Юрася Барысевіча

— Музыка AORTHA, Art-project ?!, Алекс Кустаў

— І нешта яшчэ…

Дзейныя асобы:
БУМ-БАМ-ЛІТ. Першы авангардовы рух у беларускай літаратуры, які значна зьмяніў усеагульнае пра яе уяўленьне. У кансэрватыўны і прасякнуты канвэнцыямі белліт прыйшла кампанія шызанутых хлопцаў, ад выгляду якіх у нашых клясыкаў наэлектрызоўваліся іх бронзавыя вусы. Пантэон-нэкропаль стаў месцам вечарынак і танцаў. Але найцікавейшыя акцыі ББЛ, — накшталт чытаньня вершаў жывёлам і заснаваньня беларускай калёніі ў Афрыцы – так і не былі рэалізаваныя.

АДАМ ГЛОБУС. Асоба, якую прадстаўляць няма патрэбы. Варта, аднак, згадаць, што яшчэ ў 80-ыя гады Глобус стаў культавым і, бадай, самым уплывовым аўтарам менскага андэрграўнду. На імпрэзе прагучаць знакамітыя вершы той пары ў выкананьні аўтара. Для кагосьці – настальжы, а для кагосьці — новае адкрыцьцё гэтай пэрсоны, шматмернай бы які тытанік Рэнэсансу.

ІЛЬЛЯ СІН і яго «Тэатральныя дэманы». «Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць…» ( з анатацыі да кнігі). Падчас пэрформансу аўтар абяцае «патрэсьці старымі косткамі».

УВАГА! Інфармацыя пра фэст будзе ўдакладняцца. Сачыце!

vk.com/event21582827

Запрашаю!

У мяне ёсць некалькі асобнікаў кнігі НОВАЕ НЕБА,
я іх раздам дзяўчатам і жанчынам за проста так )))

 

Адам Глобус, adam-hlobus.livejournal.com