Шаноўныя ўдзельнікі ды сябры!
«Вобла» сыходзіць на навагоднія вакацыі. 13 снежня госцем апошняй сёлетняй сустрэчы будзе вядомы мастак і літаратар Артур Клінаў.
Апрача таго, хацелі б запытацца ўдзельнікаў — патэнцыйных і дзеючых — ці задавальняе вас час правядзення сустрэчаў? Калі маеце прапановы да змены часу — пішыце на molotov70@gmail.com альбо застаўце паведамленне.
ДАВЕДКА: Артур «Маэстра» Клінаў — адзін з самых вядомых канцэптуальных мастакоў Беларусі, літаратар і галоўны рэдактар альманаха сучаснае беларускае культуры «pARTisan» («Партызан»).
Аўтар фотаальбома «Горад Сонца» і кнігі «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца».
У лістпадзе 2007 году ў межах месяца беларускай культуры ў Парыжы ў цэнтры «Maison d’Europe et d’Orient» адбылася фотавыстава Клінава, а таксама прайшла прэзэнтацыя ўрыўкаў яго раману «Менск. Горад СОНца» ў перакладзе на францускую мову
У 2009-2010 гг. быў мастаком-пастаноўшчыкам падчас здымак першага беларускага «бульба-хорару» «Масакра» Андрэя Кудзіненкі.
У жніўні 2010 году Артур Клінаў пачаў працу над сцэнаром да экзанізацыі кнігі Яна Баршчэўскага «Шляшціц Завальня». Фільм павінен выйсьці на экраны ў 2012 годзе
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ — 13 снежня 18.00
МЕСЦА — галерэя «Падземка». (пр.Незалежнасці 43)
Каментары