Да 390-годдзя з дня нараджэння князя Багуслава Радзівіла прымеркаваная імпрэза, што пройдзе 15 снежня ў колішнім маентку князя—Караляўцы, сучасным Калінінградзе. У мясцовай катэдры, на месцы апошняга спачыну Багуслава і ягонай жонкі, маецца выдатна зробленае надмагілле, якое нядаўна было поўнасцю рэстаўравана спецыялістамі з Польшчы. У праграме імпрэзы: паведамленні навукоўцаў, у тым ліку прэзентацыя кнігі Уладзіміра Сіўчыкава «Аўтабіяграфія Багуслава Радзівіла», канцэрт старажытнай музыкі гуртоў «Расалія» (Менск) і музычных калектываў «Беларускага таварыства культуры», гістарычная эксурсія па горадзе, наведванне магілы князя Багуслава.

Аб тым, як пройдзе тое мерапрыемства, абявязкова паведамлю пасля заканчэння, бо прымаю ў ім непасрэдны ўдзел.

 

radziwill-by.livejournal.com