Філасофска-культуралагічны часопіс «Топас» абвяшчае збор матэрыялаў для бліжэйшага выпуску

Тэма нумара: «19 снежня»

19 снежня 2010 года дзесяткі тысяч людзей салідарна выступілі супраць незаконнага падаўжэння рэжыму Лукашэнкі. Маштаб пратэстнага руху прывёў да неапраўдана жорсткіх дзеянняў з боку уладаў: пры разгоне мітынгоўцаў пацярпелі дзесяткі людзей, 7 з 9 альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты апынуліся за кратамі, некалькі дзясяткаў палітычных актывістаў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, некалькі сотняў удзельнікаў дэманстрацыі падвергліся адміністрацыйнаму пакаранню. Падзеі гэтага дня выкрылі, што ўлада гатовая ўтрымліваць свае пазіцыі любой цаной, але яны ж явілі беспрэцэндэнтны ўсплёск палітычнай салідарнасці, пульсаванне якога адчуваецца дагэтуль.

Задача нумара — прааналізаваць асаблівасці механізмаў улады ў Беларусі і прычыны, па якіх беларускае грамадства працягвае заставацца пажыўным асяроддзем для палітычнага дыктату.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя пытанні:

1. Ананімнасць і персаніфікаванасць улады: народ і «лідар нацыі» як палітычныя суб’екты.

 

2. Палітычны рэжым і сацыяльнае ўяўнае.

 

3. Улада і гвалт: паміж антрапалогіяй і анталогіяй.

 

4. Пратэст і нараджэнне салідарнасці: феномен Плошчы ў 2006 і ў 2010.

 

5. Уплыў глабалізацыйных працэсаў на сацыяльна-палітычнае жыццё ў Беларусі.

 

6. Сацыягуманітарныя веды і фармаванне грамадзянскай супольнасці.

 

7. Медыялізацыя палітыкі і спектакулярызацыя рэпрэсій.

 

8. Свядомае і бессвядомае беларускага грамадства: псіхалагічныя аспекты сацыяльнага кантракта ў Беларусі.

Тэрмін для падачы артыкулаў – да 20 красавіка 2011.

З патрабаваннямі да афармлення артыкулаў можна пазнаёміцца на сайце часопіса: http://topos.ehu.lt/

Матэрыялы дасылаць на адрас: journal.topos@ehu.lt

 

community.livejournal.com/belintell