13-15 траўня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні праводзіць штогадовую студэнцкую канферэнцыю, прысвечаную сучасным праблемам грамадства, культуры і палітыкі ў еўрапейскім вымярэнні.

 Да ўдзелу запрашаюцца студэнты завочных і дзённых форм навучання бакалаўскага і магістарскага ўзроўняў.

Плануецца праца наступных секцый:

Міжнароднае і еўрапейскае права ў фармаванні правапарадку краін Усходняй Еўропы

Тэндэнцыі развіцця нацыянальнага права ў краінах Усходняй Еўропы

Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць

Турызм у XXI ст.: навакольнае асяроддзе, спадчына, ідэнтычнасць і глабалізацыя

Праблемы інтэрпрэтацыі гістарычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага

На шляху да незалежнай Беларусі: праблемы станаўлення беларускай нацыі і дзяржаўнасці

Гісторыя штодзённасці Беларусі

Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка

Гендарныя даследаванні: ад тэорыі да практыкі

Сучасныя сацыяльна-палітычныя працэсы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Віртуальны ўніверсітэт: праблемы дыстанцыйнай адукацыі

Вобразы сучаснасці ў мастацтве

Свабода, кантроль і салідарнасць у эпоху глабалізацыі

Крэатыўныя практыкі ў гарадской прасторы

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых працаў; самыя цікавыя даклады будуць адзначаныя дыпломамі ЕГУ.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 14 красавіка даслаць заяўку (бланк заяўкі прыкладаецца) і тэзісы на электронны адрас: studentconference@ehu.lt. У радку “тэма” неабходна пазначыць “Europe 2011”.

Для ўдзельнікаў, якім патрэбная віза, тэрмін падачы заяўкі і тэзісаў — да 28 сакавіка.

Больш…

Патрабаванні да афармлення тэзісаў: шрыфт Times New Roman, 12 кегль, 1,5 інтэрвал; аб’ём — не больш за 3 старонкі. Абавязкова пазначце назву выступу і вашае прозвішча, імя, імя па бацьку.

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінныя разам з заяўкай і тэзісамі даслаць пашпартныя звесткі для атрымання візаў (грамадзянства, дата нараджэння, серыя, нумар і дата выдачы пашпарта, горад і краіна, дзе ўдзельнік будзе атрымліваць візу (па месцы рэгістрацыі)). Віза прадастаўляецца бясплатна.

На перыяд правядзення канферэнцыі (13 — 15 мая) ўсім удзельнікам прадастаўляецца жытло, а ўдзельнікам з Беларусі будзе таксама выплачаны грант на дарожныя выдаткі ў памеры 15 еўра.

Кантактны адрас studentconference@ehu.lt

      
Заяўка на ўдзел у канферэнцыі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

Еўропа 2011: глабальнае і лакальнае

Навуковая канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў

13-15 мая 2011 г.

Літва, Вільня, вул. Валакупю 5

Прозвішча, імя, імя па бацьку:
 

Прозвішча і імя лацінскімі літарамі (як у пашпарце): 

Месца навучання (ВНУ і факультэт):

Год навучання:

Тэма выступу:

Мова выступу:

Пазначце секцыю, у якой мяркуеце ўдзельнічаць:

Вашая кантактная інфармацыя:

Паштовы адрас:

Тэл.:

Е-mail:

Для ўдзельнікаў, якім патрэбная візавая падтрымка:

Дата ___________

 

community.livejournal.com/ehu_hu