Праект, які будзе спалучаць фота і тэкст.

Галоўнае мэта зборніка – аб’яднаць пад адной вокладкі творы новых паэтаў. Тэксты будуць агучваць глуханямыя людзі і гэтае таемнае выкананне будзе фіксавацца на фотаздымкі. Вершы будуць дэкламавацца мовай жэстаў. Праект высвечвае актуальны мастацкі падыход да творчай прасторы – сімбіёз фотаграфіі і тэкста.

Запрашаюцца да ўдзелу паэты, якія пішуць па беларуску. Канкурсант мусіць быць не старэйшы за 30 гадоў і не мець персанальнай кнігі на момант правядзення конкурсу. На конкурс дасылаецца 1 верш на адвольную тэму! (Твор дасылаецца на адрас: molotov70@gmail.com) Будуць адабраныя для друку ў кніжцы 20 вершаў ад 20 аўтараў.

Апошняя дата падачы твора на конкурс – 16 сакавіка (можна прынесці 16 сакавіка на пасяджанне літаб’яднання “Вобла”, якое будзе праходзіць з 18: 30 да 19:30 па адрасе г. Менск, галерэя Падземка, Незалежнасці, 43). Выхад кнігі з творамі канкурсантаў – травень-ліпень 2011.

Рэдакцыйная калегія: Аляксандр Абуховіч, Зміцер Вішнёў, Ігар Жалткоў, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі.

 

bug-mix.livejournal.com