Святы Патрык у «Марціновай Гусі» здаецца, усё ж робіцца рэальнасцю.

 

18/03, пятніца, а 19-00. Сама вечарына можа адбыцца па досыць дэмакратычных цэнах — уваход кшталту якіх 15,000 з чалавека, — будзе выступ Irish folk rock гурта «Бостонское чаепитие» і, здаецца, Змітра Сідаровіча з беларускімі застольнымі песнямі.

 

Што да ежы — то можна сёе-тое прывезці з сабой або замовіць у нас. Хто захоча — можа застацца на начлег (55,000 з чалавека).

 

Успрымаю Св. Патрыка менавіта як ірландскае (у сваёй аснове — каталіцкае), не глабальна-англасаксонскае свята. З ідэйных меркаванняў не магу святкаваць «Валянціна» або тым больш Хэлоўін.

Sláinte agus go marfaidh sibh an céad – Добрага здароўя і сто гадоў жыцця !

 

Алесь Белы, gorliwy-litwin.livejournal.com