Інстытут грамадзянскай прасторы пры Вышэйшай школе гандлю і права імя Р. Лазарскага ў Варшаве запрашае на прэзэнтацыю польскага выданьня кнігі бр. Пётры Рудкоўскага «Паўстаньне Беларусі». 18 чэрвеня (чацьвер), а 16.00.

 

(Не)магчымасьць дыялёгу паміж уладай і апазыцыяй, беларускамоўнымі і расейскамоўнымі, роля цэркваў у трансфармацыі сьвядомасьці, спэцыфіка «польскага пытаньня» ў беларускім кантэксьце і лёс беларускага грамадазнаўства — пра гэтыя ды іншыя праблемы разважае ў сваёй кнізе, што выйшла ў сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва», філёзаф і багаслоў, ляўрэат прэміі часопісу ARCHE «За сумленнае слова» дамініканец Пётра Рудкоўскі.

 

У сустрэчы сярод іншых возьмуць удзел: Марыя О. Прышляк (прэзыдэнт ВШГіП у 2008-09 навучальным годзе), праф. Анджэй С. Камінскі (дырэктар ІГП), праф. Альжбета Смулкова, д-р Марыюш Машкевіч (амбасадары ПР у Беларусі ў 90-я гг.), Яанна Бэрнатовіч (перакладчыца кнігі). Сустрэчу будзе весьці Натальля Арцёменка. Прэзэнтацыя адбудзецца ў Школе Лазарскага (станцыя мэтро «Wilanowska», Сьверадоўская, 43 > сэктар C > 1 паверх > Канфэрэнц-заля № 130). 18 чэрвеня (чацьвер), а 16.00.

 

 

Instytut Przestrzeni Obywatelskiej przy Wyzszej Szkole Handlu i Prawa im. R. Lazarskiego zaprasza na promocje polskiego wydania ksiazki Piotra Rudkouskiego: Powstawanie Bialorusi, wyd. Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka Jezioranskiego

 

(Nie)możliwość dialogu między władzą i opozycją, osobami białorusko- i rosyjskojęzycznymi, rola kościołów w przemianach świadomości, specyfika «kwestii polskiej» w kontekście białoruskim oraz los nauk humanistycznych na Białorusi — te oraz inne problemy rozważa w swojej książce filozof i teolog, laureat nagrody czasopisma ARCHE «Za sumlennaje słowa» (2005), dominikanin Piotr Rudkouski.

 

W spotkaniu m.in. weźmą udział: Maria O. Pryshlak (prezydent WSHiP w roku akademickim 2008-09), prof. Andrzej S. Kamiński (dyrektor IPO), prof. Elżbieta Smułkowa, dr Mariusz Maszkiewicz (ambasadorzy RP na Białorusi w latach 90-ych), Joanna Bernatowicz (tłumacz książki). Spotkanie poprowadzi Natalla Arciomienka. Promocja się odbądzie w Szkole Łazarskiego (stacja metro: Wilanowska, Swieradowska 43 > sektor C > 1 pietro > Sala Konferencyjna nr 130). 18 czerwca (czwartek) 16.00-