10 красавіка ў Менску выступяць легенды сусьветнага дарк-кабарэ і трэш-мадэрну брытанцы The Tiger Lillies.

 

* Гурт стварае эклектычную і эксцэнтрычную музыку незвычайнай мэлядычнасьці, прыгажосьці і эмацыйнай сілы аднымі толькі акустычнымі інструмэнтамі.

 

* Жывыя выступы ператвараюць у эпатажнае шоў і вясёлы тэатралізаваны трэш.

 

* Сьпяваюць пра прастытутак і суцянёраў, нямоглых старыкоў і інвалідаў, трансвэстытаў і фрыкаў, наркаманаў, бамжоў і няўдачнікаў — пра ўсё зь вялізным пачуцьцём гумару.

 

* Існуюць з 1989-га, выступіўшы ўсюды: ад цесных пракураных ангельскіх пабаў да галоўных заляў усіх сталіц зямнога шару.

 

* Выпусьцілі 23 альбомы, сярод якіх сумесны дыск з Kronos Quartet — «Gorey End», намінаваны ў 2003 годзе на Grammy.

 

* Іх музыку выкарыстаў у фільме «Давай сделаем это по-быстрому» кінарэжысёр Сяргей Бадроў-старэйшы, пасьля чаго ён зьняў пра гурт поўнамэтражную дакумэнтальную кінастужку «The Tiger Lillies».

 

* Сяргей Шнураў скарыстаў мэлёдыю для свайго гіта «Дзікі мужчына» з адной песьні The Tiger Lillies, з чаго пачалося сяброўства ангельцаў з расійскім гуртом «Ленінград», што вылілася ў запіс сумеснага альбому «Huinya», які выйшаў у 2005 годзе.

 

* У 2001-м удзельнічалі ў ММКФ і Трэцяй сусьветнай тэатральнай алімпіядзе ў Маскве.

10 красавіка The Tiger Lillies выступяць у менскім клюбе «Рэактар». Квіткі папярэдне — 60.000, у дзень канцэрту — 70.000, за столікам — даражэй. Даведкі +37529–6782399, +37529–8782399.

 

generation.by