27 сакавіка 2011 г. а 12-й у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава г. Магілёва адбудзецца сустрэча старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча і намесніка старшыні Мінскага абласнога савета Таварыства Змітра Яцкевіча з Клубам каталіцкай інтэлігенцыі.

 

Далей на pomniki.budzma.org/events/sustrecha-z-intelyehyencyyay-katalickay

 

У межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа «Косаўскі абшар» 3 красавіка 2011 г.



У праграме:

 

Міронім — Спаса-Аб’яўленчая царква др. пал. ХІХ ст.

Быцень — Успенская царква 1654 г. у стылі барока.

Івацэвічы — сядзібны дом Юндзілаў у стылі класіцызм др. пал. XVIII ст.

Косава — Троіцкі касцёл сяр. ХІХ ст., капліца-пахавальня Пуслоўскіх сяр. ХІХ ст., мемарыял на магіле паўстанцаў 1863 г..

Мерачоўшчына — палац Пуслоўскіх 20-30-х гг. ХІХ ст., сядзібны дом Касцюшкаў-Сехнавецкіх XVII — XVIII стст.

Бусяж — Успенская царква, былы касцёл др. пал. XVIII ст., барока.

Белавічы — драўляная Іллінская царква др. пал. XVIII ст., брама-званіца ў стылі барока др. пал. XVIII ст.

Альба — драўляная царква Св. Георгія к. XVIII ст.

 

Кантакты: +375 29 111 73 32;

+375 17 262 73 43

 

budzma.org