Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты і нядаўнія выпускнікі вышэйшых навучальных установаў. Арганізатар конкурсу — сайт inLiberty.ru

Удзельнікам конкурсу прапануецца падумаць над тым ці сумяшчальны капіталізм з маральнымі каштоўнасьцямі, ён іх зьнішчае ці, наадварот, спрыяе ім?

У творчых працах павінна асьвятляцца прынамсі адна з наступных (ці падобных да яе) тэмаў:

— Маральная каштоўнасьць прадпрымальніцтва

— Імкненьне да нажывы — рухавік ці тормаз на шляху да больш гуманнага грамадзтва?

— Ці вядзе глабалізацыя да маральнай дэградацыі?

— Ці зьяўляецца «выміраньне непрыстасаваных» ці «закон джунгляў» неабходнай і непазьбежнай рысай эканомікі свабоднага абмену?

— Ці магчымае этычнае апраўданьне свабоднага абмену і прадпрымальніцтва з кропкі гледжаньня сучасных рэлігіяў?

— Дабрачыннасьць і міласэрнасьць — маральны абавязак асобнага чалавека ці адказнасьць карпарацыяў?

— Ці сорамна быць багатым? І ці сорамна быць бедным?

— Ці магчыма быць адначасова багатым і годным чалавекам?

— Ці павінна дзяржава забясьпечваць мараль у грамадзтве?

Патрабаваньні да эсэ:

— на тытульным лісьце неабходна пазначыць тэму, імя і прозьвішча аўтара, ВНУ;

— аб’ём эсэ — не меньш за 5 старонак (9000 знакаў)

— журы будзе зьвяртаць увагу на стыль, логіку і аргументаванасьць працаў.

Фіналісты конкурсу атрымаюць запрашэньне на летнюю школу inLiberty.ru і грант, які пакрые ўсе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у школе апроч транспартных. Пераможцы конкурсу, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месцы, атрымаюць прызы ў памеры $1,000, $700 і $500 адпаведна.

Эсэ належыць дасылаць на электронны адрас contest@inliberty.ru, папярэдне неабходна зарэгістравацца на сайце inLiberty.ru.

Апошні тэрмін падачы працаў — 5 траўня 2011 г.

Больш падрабязная інфармацыя

n-europe.eu